BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу праводзіць навучальныя мерапрыемствы па новых правілах дзяржзакупак

З 1 ліпеня ўступілі ў сілу змены ў сістэме дзяржаўных закупак і пачала функцыянаваць Дзяржаўная інфармацыйна-аналітычная сістэма. У сувязі з пераходным перыядам і змяненнем парадку размяшчэння інфармацыі аб закупках ў карыстальнікаў ГIАС ўзнікае шмат пытанняў, звязаных з адаптацыяй да новаўвядзенняў.

Нацыянальны цэнтр маркетынгу арганізаваў ва ўсіх абласных выканаўчых камітэтах рэгіёнаў краіны бясплатныя практычныя заняткі па размяшчэнні гадавых планаў дзяржаўных закупак на электроннай гандлёвай пляцоўцы і іншых пытаннях у сферы закупак з мэтай навучання ўдзельнікаў працэсу закупак. Пачуць тлумачэнні непасрэдна ад аператара ГIАС і электроннай гандлёвай пляцоўкі www.goszakupki.by у абласных цэнтрах паспяшаліся больш за дзве з паловай тысячы прадстаўнікоў беларускіх арганізацый і прадпрыемстваў.

25 ліпеня навучальнае мерапрыемства пройдзе і на базе Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

З мэтай інфармацыйнай падтрымкі карыстальнікаў электроннай гандлёвай пляцоўкі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу арганізавана работа Call-цэнтра, дзе спецыялісты даюць тлумачэнні па пытаннях складання і размяшчэння гадавога плана дзяржаўных закупак, дакументацыі па закупках, у тым ліку, даведкі па закупцы з адной крыніцы, і многім іншым.

Каб эфектыўна дзейнічаць згодна з новымі правіламі, ад удзельнікаў працэсу закупак патрабуецца пэўная адаптацыя да новай сістэмы. Эксперты Нацыянальнага цэнтра маркетынгу гатовы аказваць прафесійную падтрымку карыстальнікам, садзейнічаць павышэнню кваліфікацыі ўдзельнікаў сістэмы дзяржаўных закупак на базе Адукацыйнага цэнтра.