BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу ў трэці раз прадставіць на міжнароднай выставе «FoodExpo» беларускую экспазіцыю

Калектыўная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь будзе прадстаўлена на міжнароднай выставе харчовай прамысловасці «FoodExpo», якая пройдзе ў перыяд з 8 па 10 красавіка 2020 г. у Бішкеку (Кыргызская Рэспубліка). Арганізатарам беларускага стэнда і афіцыйным прадстаўніком выставы «FoodExpo» у нашай краіне выступае Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі. Штогод калектыўная экспазіцыя праводзіцца пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кыргызскай Рэспубліцы.

Вопыт удзелу беларускіх прадпрыемстваў у «FoodExpo» ў папярэднія гады паказаў высокую цікавасць да беларускай прадукцыі з боку наведвальнікаў, афіцыйных дэлегацый, прадстаўнікоў кыргызскіх дзелавых колаў. З кожным годам беларуская прадукцыя становіцца больш папулярнай і запатрабаванай на рынку Кыргызстана, а брэнды вядомымі.

У гэтым годзе беларускія прадпрыемствы прадставяць на калектыўным стэндзе прадукты харчавання і напоі, зрабіўшы акцэнт на здаровае харчаванне і прадукцыю Халяль. Упершыню на айчыннай экспазіцыі будуць прадстаўлены харчовыя дабаўкі, абалонкі для мясных і каўбасных вырабаў, дзіцячае харчаванне.

Даведачна: па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь у студзені – лістападзе 2019 года тавараабарот паміж Беларуссю і Кыргызстанам склаў каля 100 млн дол. ЗША, з іх больш за 90 млн дол. ЗША – экспарт. Аснову беларускага харчовага экспарту складаюць мяса і мясныя субпрадукты – 5,88 млн дол. ЗША (141,1% да аналагічнага перыяду 2018 года), згушчаныя і сухія малако і вяршкі – 19,63 млн дол. ЗША (114,9% , а таксама малочная сыроватка, масла, сыры і тварог.