BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу выступіць арганізатарам Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь на міжнароднай выставе ў Кеніі

Рэспубліка Беларусь упершыню стане ўдзельніцай Міжнароднай выставы прадуктаў харчавання, гасцінічнага бізнесу і сельскай гаспадаркі «FOODAGRO» (г. Найробі, Рэспубліка Кенія). Выстава будзе праходзіць у 22-ы раз з 1 па 3 жніўня 2019 года. Нацыянальны цэнтр маркетынгу Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіць арганізатарам Нацыянальнай экспазіцыі.

«FOODAGRO» з'яўляецца складовай часткай найбуйнейшага выставачнага мерапрыемства ва Усходняй Афрыцы - «KITE - Kenya International Trade Exhibition». Гандлёвы і фінансавы цэнтр кантынента, Рэспубліка Кенія мае ключавую ролю ў найбуйнейшым інтэграцыйным аб'яднанні - Агульным рынку Усходняй і Паўднёвай Афрыкі (КОМЕСА), у склад якога ўваходзіць 21 краіна Паўночнай, Усходняй і Паўднёвай Афрыкі.

«Гэтую краіну можна разглядаць як аднаго з асноўных пакупнікоў беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання, угнаенняў, прадуктаў харчавання, сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама як пляцоўку для выхаду беларускіх прадпрыемстваў на рынкі краін КОМЕСА», - лічыць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кенія Дзмітрый Куптель.

З мэтай інфармацыйнай падтрымкі прадпрыемстваў-удзельнікаў Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі ў Кеніі Нацыянальны цэнтр маркетынгу арганізуе Road Show. Адукацыйнае мерапрыемства будзе накіравана на павелічэнне эфектыўнасці падрыхтоўкі беларускіх экспанентаў. Road Show пройдзе 5 чэрвеня і стане своеасаблівай рэпетыцыяй удзелу беларусаў у «FOODAGRO», магчымасцю дэталёвага азнаямлення з краінай наведвання, яе эканамічнымі і прававымі аспектамі, культуралагічнымі асаблівасцямі вядзення бізнесу ў дадзеным рэгіёне.

Да ведама:

Кенія выступае адной з асноўных кропак доступу ва Усходнюю Афрыку для вялізнага аб'ёму імпарту харчавання і сельскагаспадарчай прадукцыі як для ўнутранага спажывання і выкарыстання 50 мільёнамі кенійскага насельніцтва, так і для наступнага рээкспарту ў краіны дадзенага аб'яднання. Сукупны аб'ём імпарту Кеніі ў 2017 годзе склаў амаль 17 млрд. даляраў.