BY
EN RU BY

Аб падпісанні мемарандума - 1 Нацыянальнаму беларускаму радыё

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Беларусі Валерый Садоха даў інтэрв'ю на 1 Нацыянальным канале беларускага радыё. У праграме "Радыёфакт" эксперт распавёў аб падпісанні Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным цэнтрам маркетынгу МЗС Беларусі і Украінскім саюзам прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. З украінскага боку Мемарандум падпісаны кіраўніком саюза Анатолем Кінах.

У інтэрв'ю Валерый Садоха падкрэсліў, што Украіна з'яўляецца для Беларусі важным партнёрам і што неабходна рухацца наперад разам з бізнес-супольнасцю, каб інтэнсіфікаваць гандлёва-эканамічныя адносіны.

Больш падрабязна слухайце ў аўдыё.