BY
EN RU BY

Адукацыйныя праграмы Нацыянальнага цэнтра маркетынгу ў сферы дзяржаўных закупак узгоднены з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ)

10 мая 2019 г. упаўнаважаным органам па дзяржаўных закупках (МАРГ) узгоднены адукацыйныя праграмы навучальных курсаў, якія рэалізуюцца адукацыйным цэнтрам Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.

Узгоднены наступныя тэматычныя семінары:

• «Арганізацыя і правядзенне закупак тавараў (работ, паслуг) у Рэспубліцы Беларусь»;

• «Дакументальнае афармленне працэдур закупак, якія ажыццяўляюцца згодна з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Гадавы план закупак»;

• «Працэдуры закупак у электронным выглядзе. Асаблівасці працы на электроннай гандлёвай пляцоўцы»;

• «Тыповыя памылкі заказчыкаў (арганізатараў) і ўдзельнікаў (пастаўшчыкаў) пры арганізацыі і правядзенні працэдур закупак у Рэспубліцы Беларусь».

Раней была ўзгоднена адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў па тэме «Закупкі. Дзяржаўныя закупкі».

для даведкі

Згодна з п. 2 арт. 14 новай рэдакцыі Закона «Аб дзяржаўных закупках» заказчык (арганізатар) уключае ў склад камісіі пераважна асоб, якія асвоілі змест ўзгодненых з МАРГ адукацыйных праграм дадатковай адукацыі дарослых у сферы дзяржаўных закупак.