BY
EN RU BY

Адукацыйны цэнтр Нацыянальнага цэнтра маркетынга запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у адкрытай анлайн-кансультацыі па пытаннях дзяржаўных закупак

Анлайн-кансультацыя ў форме вэбiнара - гэта новы фармат зносін з нашымі кліентамі. Удзельнікі кансультацыі змогуць атрымаць адказы на любыя пытанні, якія тычацца аспектаў правядзення дзяржаўных закупак згодна з нормамі Закона «Аб дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг)". А задаць пытанні можна як у ходзе самой кансультацыі ў рэжыме рэальнага часу, так і накіраваць іх загадзя праз форму зваротнай сувязі на старонцы рэгістрацыі вэбiнара. 

Першая онлайн-кансультацыя адбудзецца 5 жніўня а 14:30 (працягласцю 1 гадзіна). Удзел у кансультацыі бясплатны. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Спадзяемся, што адкрытыя кансультацыі дазволяць зацікаўленым аператыўна атрымліваць адказы на важныя пытанні, якія тычацца праблематыкі правядзення працэдур дзяржаўных закупак, а таксама работы на ЭТП, запазычыць веды, а аператару ЭТП «пачуць» з першых вуснаў прапановы для ўліку ў дапрацоўцы рэсурсаў НЦМiКЦ і для фарміравання новых адукацыйных праграм.

Аналагічныя мерапрыемствы плануецца праводзіць на рэгулярнай аснове - не менш за адзін раз у месяц, таму тыя, хто не зможа паўдзельнічаць у першым мерапрыемстве, прымуць удзел у наступных. Сачыце за навінамі.