BY
EN RU BY

Навучанне новых правілаў дзяржзакупак у «Школе пастаўшчыкоў» будзе праходзіць штоквартальна

«Школа пастаўшчыкоў» — новы адукацыйны праект Нацыянальнага цэнтра маркетынгу ў сферы дзяржаўных закупак. Упершыню ў цэнтры ўвагі апынуліся інтарэсы пастаўшчыкоў. Раней у навучальных праграмах аб закупках акцэнт рабіўся толькі на заказчыкаў.

Нагодай для падрыхтоўкі такой праграмы паслужылі змены ў Законе аб дзяржаўных закупках, які цяпер прадугледжвае больш жорсткія ўмовы працы для ўдзельнікаў. Калі раней памылкі ў ходзе закупкі пагражалі ўдзельнікам, як правіла, толькі пройгрышам у працэдуры, то зараз устаноўлены абавязак заказчыка накіроўваць звесткі аб «недобрасумленных» пастаўшчыках ў МАРГ. Далей звесткі пра такіх ўдзельнікаў уносяцца ў спіс ўдзельнікаў, якія часова не дапускаюцца да ўдзелу ў працэдурах дзяржзакупак на працягу двух гадоў. Пазбавіцца такога цікавага сектара продажаў на два гады можа быць вельмі балюча, ды і рэпутацыйныя страты таксама вялікія, бо спіс «недобрасумленных» пастаўшчыкоў знаходзіцца ў адкрытым доступе.

У першай праграме «Школа пастаўшчыкоў», якая прайшла ў лістападзе, прынялі ўдзел прадстаўнікі сарака кампаній. Сярод іх былі і буйныя кампаніі, такія як Унітарнае прадпрыемства «А1», ТАА «Аўтацэнтр Атлант-М Баравая», СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», ААТ «Мінскі малочны завод №1», і прадстаўнікі малога бізнэсу, якія толькі пачынаюць сваю працу ў дзяржзакупках.

Пачаткоўцам у сферы закупак праграма дапамагла вызначыцца са стратэгіяй, зразумець свае магчымасці ў гэтым сегменце рынку, вызначыць, дзе і як шукаць цікавыя закупкі і максімальна эфектыўна ў іх удзельнічаць, а таксама дапамагла навучыцца пралічваць рызыкі і бачыць падводныя камяні.

Вопытныя гульцы таксама адзначылі карысць і неабходнасць удзелу ў такой праграме. Напрыклад, прадстаўнікі «А1» падзяліліся, што «Школа пастаўшчыкоў» дапамагла сістэматызаваць існуючыя веды, разабрацца ў дэталях і складаных для разумення момантах, атрымаць кароткую і структураваную інфармацыю аб тых зменах, якія адбыліся за апошнія паўгода, а таксама даведацца аб планаваных зменах, якія адбудуцца ў хуткім часе.

З новага 2020 года Адукацыйны цэнтр плануе праводзіць «Школу пастаўшчыкоў» штоквартальна, а таксама запускае васьмігадзінны фармат гэтай праграмы для карпаратыўных кліентаў.

Па пытаннях удзелу або заказу карпаратыўнага навучання звяртайцеся па тэл.: +375 (17) 328 46 27 ці пішыце на e-mail: seminar@ncmps.by