BY
EN RU BY

Навучанне ў фармаце вэбінараў увёў Нацыянальны цэнтр маркетынгу

З мэтай захавання здароўя кліентаў і супрацоўнікаў, улічваючы неспрыяльную эпідэміялагічную абстаноўку ў краіне, Адукацыйны цэнтр НЦМіКЦ прапануе новы дыстанцыйны фармат аказання інфармацыйна-кансультацыйных паслуг.

Тэматыка першых вэбінараў тычыцца змяненняў нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць дзяржаўныя закупкі. У цяперашні час вядзецца набор на наступныя праграмы:

29 красавіка, 14:30 «Арганізацыя і правядзенне закупак з адной крыніцы. Змены ў парадку правядзення і дакументальнага афармлення згодна з нормамі пастановы ад 2020/02/24 № 16»

30 красавіка, 14:30 «Асаблівасці правядзення дзяржаўных закупак Цэнтрамі для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 475 ад 23 снежня 2019 г.»

Падрабязную інфармацыю аб праграмах, датах правядзення і ўмовах удзелу можна знайсці тут.

Праграмы вэбінараў будуць пастаянна абнаўляцца.

Таксама плануюцца да правядзення практычныя кансультацыі ў форме вэбінараў па заяўках слухачоў, у тым ліку аб працы функцыяналу на электроннай гандлёвай пляцоўцы www.goszakupki.by.