BY
EN RU BY

У Нацыянальным цэнтры маркетынгу прайшоў семінар з пасольствамі ў фармаце онлайн-відэаканферэнцыі

13 лістапада Нацыянальны цэнтр маркетынгу правёў першае ў гэтым годзе мерапрыемства з цыкла краінавых семінараў на тэму «Пытанні дыверсіфікацыі рынкаў збыту для беларускіх экспарцёраў». Анлайн-відэаканферэнцыя з беларускімі пасольствамі за мяжой у фармаце «пытанне – адказ» трансліравалася ў філіялы Цэнтра.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 200 прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый розных сфер дзейнасці.

Слухачы абмеркавалі пытанні развіцця экспарту з супрацоўнікамі пасольстваў Беларусі ў Інданезіі, Кітаі, Балгарыі, Фінляндыі, Польшчы і Бразіліі. Акрамя таго, вялікая ўвага была ўдзелена магчымасцям супрацоўніцтва з названымі краінамі ў сферах культуры, мастацтва і адукацыі, а таксама ў фінансавым сектары.

Прадстаўнікі беларускіх дыпмісій нагадалі прадпрымальнікам аб тым, што на сайтах пасольства ў Партале інфармацыйнай падтрымкі экспарту Export.by можна знайсці карысныя звесткі аб палітычных і гандлёва-эканамічных адносінах Беларусі з замежнымі краінамі. Супрацоўнікі пасольстваў таксама адзначылі, што на інтэрнэт-старонках пасольстваў ёсць раздзел, у якім могуць быць размешчаныя камерцыйныя прапановы беларускага бізнэсу: іх можна адправіць у пасольства па электроннай пошце (прапанова павінна быць складзена на англійскай мове).

Наступная відэаканферэнцыя адбудзецца 20 лістапада. У ёй прымуць удзел саветнікі беларускіх пасольстваў у В'етнаме, Турцыі, Аўстрыі, Нідэрландах, Літве і Італіі. З графікам правядзення семінараў можна азнаёміцца тут. Удзел у мерапрыемствах бясплатны.