BY
EN RU BY

Перспектывы супрацоўніцтва ў IT-сферы былі абмеркаваны на сустрэчы з харвацкай бізнес-дэлегацыяй

7 кастрычніка дэлегацыя харвацкіх дзелавых колаў на чале з экс-прэзідэнтам Сцяпанам Месічам наведала Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі для абмеркавання двухбаковага супрацоўніцтва ў IT-сферы.

Рабочая сустрэча адбылася па ініцыятыве харвацкага боку, які быў прадстаўлен, у тым ліку, Старшынёй праўлення, дырэктарам кампаніі «Sedam IT» Антэ Юрышычам і бізнес-кансультантам кампаніі «Sedam IT» Даварам Машкатэла.

З беларускага боку ў сустрэчы ўдзельнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі, Харватыі і Босніі і Герцагавіне Аляксандр Панамароў, дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха, кіраўнікі IT-кампаній ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій» і ТАА «Новаком Груп».

«Калі ў цэлым характарызаваць беларуска-харвацкія эканамічныя адносіны, то за мінулы год тавараабарот паміж нашымі краінамі,  досыць збалансаваны, склаў 22,5 млн дал. На тэрыторыі Беларусі сёння працуюць восем прадпрыемстваў з харвацкім капіталам, а таксама адкрыты прадстаўніцтвы пяці харвацкіх кампаній, — адзначыў дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха. — Сённяшняя рабочая сустрэча павінна спрыяць далейшаму развіццю беларуска-харвацкіх дзелавых адносін, будзем спадзявацца, што ў выніку такіх кампаній стане яшчэ больш».

Адбылася прэзентацыя Нацыянальнага цэнтра маркетынгу. Харвацкія госці выказалі зацікаўленасць у арганізацыі бізнес-сустрэч і форумаў, а таксама комплекснай падтрымцы ў пошуку дзелавых партнёраў у Беларусі. «Я вельмі ўражаны тым прыкладам, які ўбачыў у Беларусі ў сферы высокіх тэхналогій. Гэта прыклад не толькі для Еўропы, але і ўсяго свету. Нам ёсць чаму павучыцца ў вас, і мне б вельмі хацелася, каб харвацкія фірмы супрацоўнічалі з беларускімі фірмамі», — адзначыў Сцяпан Месіч.

Адбылося абмеркаванне падыходаў да цыфравізацыі паслуг пошты і кантактных цэнтраў, укараненню бяспечных плацежных сістэм у сеткі Інтэрнэт, забеспячэнню бяспекі ў сеткавай прасторы з наступным прыняццем рашэння аб рэгістрацыі Sedam IT ў Парку высокіх тэхналогій.

Была дасягнута дамоўленасць аб больш дэталёвым вывучэнні кампетэнцый IT-рэсурсаў абодвух бакоў для далейшага ўзаемадзеяння і пашырэння супрацоўніцтва ў гэтай сферы.

Сцяпан Месіч пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.