BY
EN RU BY

Падпісан Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж беларускім і інданэзійскім бакамі ў рамках відэаканферэнцыі па машынабудаўнічай галіне

3 лютага падпісан Мемарандум аб супрацоўніцтве і ўзаемнай падтрымцы ў развіцці гандлёва-эканамічных адносінаў паміж Нацыянальным цэнтрам маркетынга МЗС Беларусі і аб'яднаннем «Indonesia Trade, Tourism and Investment Club» (ITTIC) у рамках 4-й беларуска-інданезійскай відэаканферэнцыі. Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданэзія і прысвечана пытанням развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі ў галіне машынабудавання.

«Інданезія з'яўляецца вельмі важным партнёрам Беларусі ў рэгіёне Паўднёвай Азіі. Дэманструючы ўстойлівыя тэмпы эканамічнага развіцця, гэтая краіна ўваходзіць у топ-20 найбуйнейшых эканомік свету. Акрамя таго, Інданезія займае адну з вядучых пазіцый па аб'ёме ўнутранага рынку з насельніцтвам больш 275 млн чалавек. Гэта краіна з развітой індустрыяй, і ў нас ужо ёсць вопыт паставак "БелАЗ" і іншай тэхнікі на гэты рынак. І наша задача - пашыраць сваю эканамічную прысутнасць у дадзеным рэгіёне, - тлумачыць дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха. - Акрамя таго, у Інданэзіі знаходзіцца штаб-кватэра АСЕАН, якая аб'ядноўвае 10 краін Паўднёва-Усходняй Азіі. Дадзенае пагадненне адкрые для нас магчымасць на прававой аснове актывізаваць кантракты, абменьвацца інфармацыяй па двухбаковых экспартна-імпартных пастаўках і паглыбляць супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі».

У рамках відэаканферэнцыі інданэзійскія партнёры азнаёміліся з магчымасцямі перадавых беларускіх машынабудаўнічых кампаній і іх прадстаўніцтваў у Паўднёва-Усходняй Азіі, такіх як ААТ «АМКАДОР», BELAZIA PTE.LTD (прадстаўніцтва ААТ «БелАЗ»), ТАА СП "МАЗ Азія» (прадстаўніцтва ААТ «МАЗ») і Beltyre Asia Pte. Ltd. ААТ (прадстаўніцтва «Белшына»). З беларускага боку ўдзел у мерапрыемстве таксама прынялі ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Белкамунмаш» і ААТ «Магілёўліфтмаш».

Эксперты ў галіне развіцця горназдабыўнай галіны прамысловасці Інданэзіі распавялі пра высокую патрэбнасць ў якаснай горназдабыўной, спецыялізаванай тэхніцы і гатоўнасці галіновых кампаній да дыялогу з беларускімі партнёрамі.