BY
EN RU BY

Польска-беларускі бізнэс-форум прайшоў у г. Варшаве

26 лістапада 2018 г. у г. Варшаве прайшоў Польска-Беларускі бізнэс-форум «Развіццё польска-беларускага камерцыйнага супрацоўніцтва». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: з беларускага боку – Нацыянальны цэнтр маркетынгу, з польскага – Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю. Мерапрыемства адбылося ў рамках работы сумеснай Беларуска-Польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.

На адкрыцці форуму з прывітальным словам выступілі Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Уладзімір Калтовіч і намеснік Міністра прадпрымальніцтва і тэхналогій Рэспублікі Польшча Марцін Ацэпа.

З польскага боку ў форуме прынялі ўдзел больш за 150 кампаній розных напрамкаў дзейнасці. Вялікая цікавасць была праяўлена да выступленняў беларускіх спікераў аб страхавых і фінансавых інструментах падтрымкі экспарту і інвестыцый у Беларусі, а таксама аб тэхнічным рэгуляванні ў Беларусі і ЕАЭС.

У рамках форуму адбыліся двухбаковыя перамовы паміж беларускімі і польскімі прадстаўнікамі бізнесу па пытаннях ўстанаўлення і развіцця супрацоўніцтва ў галіне IT, харчовай, будаўнічай, банкаўскай, сельскагаспадарчай і іншых сферах.