BY
EN RU BY

Партал Export.by ў новай эканамічнай сітуацыі стаў яшчэ больш запатрабаваны

Пра гэта распавёў у інтэрв'ю газеце «Рэспублiка» дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Валерый Садоха. «Пандэмія падштурхоўвае наш партал працаваць больш інтэрактыўна, онлайн-рэжым становіцца больш запатрабаваным. У нас ужо павялічыліся запыты па многіх пазіцыях", - адзначыў дырэктар.

Разам з тым, Валерый Садоха падкрэсліў значнасць традыцыйных выставачных фарматаў: «Пакупнік павінен убачыць і пакратаць прадукцыю, а калі гаворка ідзе аб харчовых таварах, то і паспрабаваць на смак».

Больш падрабязна чытайце тут, а таксама ў свежым нумары газеты «Рэспублiка» № 75 ад 21 красавiка 2020 г.