BY
EN RU BY

Пасол ААЭ нанёс візіт у Нацыянальны цэнтр маркетынгу

4 верасня ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у Рэспубліцы Беларусь Ахмеда Мангуш Альтэнэйджы з дырэктарам Валерыем Садоха.

У цэнтры абмеркавання бакоў былі арганізацыйныя моманты, звязаныя з падрыхтоўкай Рэспублікі Беларусь да Сусветнай выставы ЭКСПА-2020 у Дубаі, у якой наша краіна прыме ўдзел восенню наступнага года.

У межах сустрэчы была праведзена азнаямляльная прэзентацыя паслуг Нацыянальнага цэнтра маркетынгу, а таксама былі прадстаўлены відэаматэрыялы, прысвечаныя падрыхтоўчай працы беларускага боку да ўдзелу ў ЭКСПА-2020.

Спадар Пасол Ахмед Мангуш Альтэнэйджы высока ацаніў турыстычны патэнцыял Рэспублікі Беларусь і прапанаваў пашырыць дэманстрацыю магчымасцяў нашай краіны ў гэтай сферы на ЭКСПА-2020.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол выказаў таксама намер аказваць усебаковую падтрымку аператару беларускага павільёна на падрыхтоўчым і далейшым этапах. Таксама спадар Ахмед Мангуш Альтэнэйджы адзначыў высокі ўзровень узаемаразумення ў развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі.