BY
EN RU BY

Пасол Велікабрытаніі Жаклін Перкінс наведала Нацыянальны цэнтр маркетынгу

21 лістапада ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу МЗС адбылася сустрэча Пасла Велікабрытаніі Жаклін Перкінс з дырэктарам НЦМ Валерыем Садоха.

Абмеркаваны пытанні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж краінамі, а таксама магчымасці Нацыянальнага цэнтра маркетынгу для актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва.

Асаблівую ўвагу Пасол Жаклін Перкінс надала парталу Export.by, з дапамогай якога брытанскія кампаніі знаходзяць партнёраў у нашай краіне, а таксама інфармацыйным рэсурсам, якія змяшчаюць звесткі аб закупках прадпрыемстваў і арганізацый Рэспублікі Беларусь і замежных краін.

Пасол Вялікабрытаніі таксама інфармавала пра тое, што ў сувязі з «Brexit» яе краіна зацікаўлена ў актывізацыі знешняга гандлю за межамі Еўрасаюза, у тым ліку з Рэспублікай Беларусь.

Бакамі дасягнуты дамоўленасці аб абмене статыстычнымі дадзенымі, гандлёвымі і інвестыцыйнымі прапановамі і правядзенні беларуска-брытанскага бізнэс-форуму.

Даведачна:

Вялікабрытанія з'яўляецца чацвёртым знешнегандлёвым партнёрам Рэспублікі Беларусь пасля Расіі, Украіны, Кітая з доляй беларускага экспарту больш за 4%.