BY
EN RU BY

Пра падрабязнасцi падрыхтоўкi да Экспа-2020 спыталi дырэктара Нацыянальнага цэнтра маркетынгу

Беларускамоўнае выданне газета «Звязда»  даведалася у дырэктара Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерыя Садоха пра падрабязнасцi падрыхтоўкi да выстаўкi Экспа-2020, што пройдзе ў Дубаі амаль праз некалькі месяцаў.

Чаму трапiць на Экспа-2020 iмкнуцца многiя краiны свету? Якiя задачы ставiць Беларусь у плане ўдзелу ў Экспа-2020, у тым лiку ў рамках пераадолення негатыўных эканамiчных наступстваў ад пандэмii? Чым беларускiя экспарцёры будуць здзiўляць патрабавальны Дубай i ўвесь свет? Швейная машынка, Эйфелева вежа, 4D-мадэляванне - што звязвае гэтыя рэчы? Пра ўсё гэта і многае іншае даведалася карэспандэнт «Звязды» Марыя Дадалка.

Інтэрв'ю Валерыя Садоха газеце атрымалася такім інфармацыйна-насычаным, што ў выніку выйшла 2 матэрыялы, а таксама артыкул у друкаваным выданні з інтрыгуючай назвай «Сто восемдзесят i дзве ночы ў Дубаi».

Азнаёміцца з матэрыяламі можна тут i тут. А таксама ў друкаваным выданні газеты «Звязда» нумар 98 (29467) ад 27 мая.