BY
EN RU BY

Пытанням прасоўвання беларускай прадукцыі на замежныя рынкі быў прысвечаны практычны семінар, праведзены спецыялістамі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу ў Гомелі

Спецыялісты Нацыянальнага цэнтра маркетынгу 14 лістапада ў г. Гомелі правялі для прадпрыемстваў і арганізацый практычны семінар на тэму «Эфектыўныя інструменты прасоўвання экспарту беларускіх прадпрыемстваў. Забеспячэнне закупак тавараў, работ і паслуг у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой».

Мерапрыемства прайшло на базе Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. У ім узялі ўдзел каля 200 чалавек – кіраўнікоў і спецыялістаў аддзелаў па маркетынгу і рэкламе, знешнеэканамічнай дзейнасці, закупках, продажах і збыце прадпрыемстваў усіх галін і рэгіёнаў Гомельскай вобласці.

Эксперты Нацыянальнага цэнтра маркетынгу падзяліліся практычнымі ведамі ў галіне маркетынгавых даследаванняў, пошуку пакупнікоў і дзелавых партнёраў, далі рэкамендацыі па ўдзелу ў выставах, распавялі, як правільна фармаваць рэкламныя паведамленні з дапамогай паліграфічнай прадукцыі. Былі прэзентаваныя магчымасці Партала інфармацыйнай падтрымкі экспарту Export.by, які можа выкарыстоўвацца як інтэрнэт-пляцоўка для прасоўвання айчынных тавараў на знешнія рынкі.

Семінар у Гомелі стаў другім у цыкле мерапрыемстваў, якія Нацыянальны цэнтр маркетынгу правёў для прадпрыемстваў рэгіёнаў у мэтах інфармавання аб існуючых інструментах падтрымкі і развіцця экспарту, а таксама аб закупках у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой. Раней такі семінар адбыўся ў Віцебску і быў высока ацэнены яго ўдзельнікамі. Наступная сустрэча з цыкла практычных семінараў па экспартнай тэматыцы запланавана ў Брэсце.