BY
EN RU BY

Практычны семінар, прысвечаны пытанням экспарту беларускай прадукцыі і паслуг, прайшоў у Магілёве

Спецыялісты Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Беларусі 30 студзеня правялі ў г. Магілёве практычны семінар «Эфектыўныя інструменты прасоўвання экспарту беларускіх прадпрыемстваў. Забеспячэнне закупак тавараў, работ і паслуг у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой» для прадпрыемстваў і арганізацый Магілёўскай вобласці.

Намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Марыненка ва ўступным слове адзначыў: «Мінулы год стаў для вобласці няпростым у частцы дасягнення даведзеных паказчыкаў, з улікам складанай кан'юнктуры знешніх рынкаў, уключаючы расійскі. Перад прадпрыемствамі стаіць важная задача - прасоўваць тавары за межы краіны. І ў гэтым дапаможа інфармацыйна-практычны семінар, які праводзіць Нацыянальны цэнтр маркетынгу». Павел Марыненка папрасіў удзельнікаў мерапрыемства актыўна задаваць спікерам пытанні, у тым ліку самыя складаныя, каб атрымаць ад семінара максімальную карысць.

Звярнуўшыся да ўдзельнікаў, начальнік упраўлення развіцця і рэгіянальнай сеткі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Сяргей Андрэеў паведаміў, што сёння наша прадпрыемства адыгрывае вядучую ролю ў падтрымцы экспарту. «Унікальнасць нашых паслуг - у тым, што мы прапануем комплексны падыход пры прасоўванні прадукцыі на экспарт. На многіх прадпрыемствах спецыялісты валодаюць пэўнымі ведамі, але часцяком альбо не ўжываюць іх у сваёй працы, альбо ўжываюць некарэктна. У нас створана сур'ёзная інфармацыйная база, мы гатовыя дзяліцца з экспарцёрамі сваім вопытам і ведамі».

Падчас семінара эксперты Нацыянальнага цэнтра маркетынгу паведамілі пра падыход да правядзення маркетынгавых даследаванняў і пошуку партнёраў і пакупнікоў, далі парады па ўдзелу ў выставах, прадэманстравалі варыянты правільнага складання рэкламных паведамленняў для рэкламна-паліграфічнай прадукцыі. Акрамя таго, былі прадстаўлены магчымасці партала інфармацыйнай падтрымкі экспарту Export.by, а таксама дадзены рэкамендацыі, як выкарыстоўваць гэты інтэрнэт-рэсурс, каб знаходзіць партнёраў і прасоўваць тавары на знешнія рынкі.

У семінары прынялі ўдзел больш за 70 чалавек: прадстаўнікі раённых органаў выканаўчай улады, кіраўнікі і спецыялісты прадпрыемстваў усіх галін Магілёўскай вобласці, якія працуюць па знешнеэканамічным кірунку. У прыватнасці, прысутнічалі прадстаўнікі Магілёўскага дзяржаўнага аб'яднання «Мясамалпрам», ААТ «Бабушкіна крынка», ААТ «Магілёўскі завод «Строммашына», ААТ «булачна-кандытарская кампанія «Дамачай», ААТ «Беларускі цэментны завод».

Семінар у г. Магілёве стаў чацвёртым з цыклу мерапрыемстваў, якія Нацыянальны цэнтр маркетынгу праводзіць у рэгіёнах краіны ў мэтах інфармавання аб асноўных інструментах падтрымкі і развіцця экспарту, а таксама аб закупках у Беларусі і за мяжой. Раней практычныя семінары прайшлі ў Віцебску, Гомелі, Брэсце. У бліжэйшы час падобныя мерапрыемствы адбудуцца ў астатніх абласных цэнтрах.