BY
EN RU BY

Прадстаўнік Дацка-Беларускай Бізнес Асацыяцыі наведаў Нацыянальны цэнтр маркетынгу

17 студзеня ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу адбылася сустрэча з членам савета дырэктароў Дацка-Беларускай Бізнес Асацыяцыі (Danish Belarusian Business Association) Карстэном Скоў.

У працэсе абмеркавання перспектыў супрацоўніцтва паміж краінамі дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Беларусі Валерый Садоха адзначыў, што экспарт беларускіх тавараў у Данію ў студзені-кастрычніку 2019 года павялічыўся ў адносінах да аналагічнага перыяду 2018 года на 21%. «Гэта з'яўляецца добрай базай для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў 2020 годзе», - выказаў меркаванне Валерый Садоха.

Карстэн Скоў, у сваю чаргу, падкрэсліў, што адна з мэтаў Дацка-Беларускай Бізнес Асацыяцыі - распаўсюджванне ідэі супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь і развіццё магчымасцяў для дацкіх прадпрыемстваў у нашай краіне. У тым ліку, дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву і кантактам з вышэйшымі асобамі дзяржавы, якія прымаюць рашэнні ў дзяржаўным і прыватным сектары, міжнароднымі арганізацыямі ў Беларусі. «Акрамя таго, мы цесна супрацоўнічаем з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Фінляндыі па пытаннях паляпшэння ўмоў і магчымасцяў для дацкага бізнесу ў Беларусі», - адзначыў Карстэн Скоў і дадаў, што гатовы праводзіць асабістыя кансультацыі па праблемных пытаннях экспарту-імпарту паміж Беларуссю і Даніяй.

У ходзе сустрэчы праведзена прэзентацыя магчымасцяў Нацыянальнага цэнтра маркетынгу. Прадстаўнік Дацка-Беларускай Бізнес Асацыяцыі выказаў зацікаўленасць у супрацоўніцтве ў сферы маркетынгавых даследаванняў рынку Беларусі і ЕАЭС, а таксама ў рэгістрацыі дацкіх кампаній на партале-вітрыне беларускіх тавараў Export.by.