BY
EN RU BY

Прадстаўнікі Пасольства Вялікабрытаніі абмеркавалі з Нацыянальным цэнтрам маркетынгу пытанні двухбаковага супрацоўніцтва

4 красавіка прадстаўнікі Пасольства Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь по вапросах двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва нанеслі рабочы візіт у Нацыянальны цэнтр маркетынгу Міністэрства замежных спраў.

Рабочая сустрэча адбылася па ініцыятыве брытанскага боку. Намеснік кіраўніка місіі сп-ня Ліса Тамвуд і Саветнік па гандлёва-эканамічных пытаннях г-жа Інэса Палтаран выказалі жаданне абмеркаваць агульныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Вялікабрытаніяй і Беларуссю і магчымасці для супрацоўніцтва паміж Пасольствам Вялікабрытаніі ў Мінску і Нацыянальным цэнтрам маркетынгу, а таксама азнаёміцца ​​з дзейнасцю апошняга.

«Вялікабрытанія з'яўляецца адным з асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі ў ЕС і знаходзіцца на першым месцы па імпарту беларускай прадукцыі, - адзначыў дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха. - Сённяшняя рабочая сустрэча павінна спрыяць развіццю беларуска-брытанскіх дзелавых адносін».

Прадстаўнікі Пасольства зацікавіліся магчымасцю арганізацыі на базе Нацыянальнага цэнтра маркетынгу бізнес-сустрэч і форумаў. Яны падкрэслілі, што гатовы аказваць садзейнічанне кампаніям у выхадзе і працы на беларускім рынку, а таксама кампаніям гатовым стварыць СП у Беларусі.

Асаблівую ўвагу госці надалі парталу export.by. Прадстаўнікі Пасольства цікавіліся, як праходзіць працэс рэгістрацыі на сайце, што павінны ўлічыць прадпрыемствы для эфектыўнага прадстаўлення сваёй прадукцыі на гэтым рэсурсе; адзначылі актуальнасць статыстыкі і інфармацыі ў раздзеле бізнес-даведнікаў. «З улікам пазітыўнага вопыту групы кампаній Kingfisher па пошуку бізнес-партнёраў у Беларусі пры дапамозе партала export.by, мы хочам рэкамендаваць нашым экспарцёрам пры выхадзе на беларускі рынак звяртаць увагу на дадзеную электронную вітрыну тавараў», - заявіла Ліса Тамвуд.

У завяршэнні сустрэчы госці запрасілі прадстаўнікоў Нацыянальнага цэнтра маркетынгу наведаць фэст у гонар Нацыянальнага дня Вялікабрытаніі, які будзе праходзіць у Мінску 23 чэрвеня.