BY
EN RU BY

Перавагі электроннага гандлю абмеркавалі сёння на вэбінары па экспарту ў ААЭ

17 верасня ў Нацыянальным цэнтры маркетынга МЗС Беларусі прайшоў вэбінар для беларускіх прадпрыемстваў, зацікаўленых у выхадзе на рынак ААЭ і краін Блізкага Ўсходу. Мерапрыемства арганізавана з мэтай садзейнічання беларускім экспарцёрам ў выхадзе на рынак ААЭ пры ўдзеле кампаній IQ Fulfillment (ААЭ) і «MCE Advisory Business & Finance Experts» (ААЭ).

На вэбінары былі абмеркаваны пытанні павышэння ўзроўню ведаў у галіне заканадаўства ААЭ, якое рэгулюе імпарт тавараў, стварэння бізнесу ў ААЭ і яго далейшага развіцця. Акцэнт быў зроблены на перавагі электроннай камерцыі для экспарцёраў і выкарыстанні ў гэтых мэтах міжнародных гандлёвых пляцовак.

У рамках семінара была адзначана спрыяльная магчымасць для пачаткоўцаў менавіта пры дапамозе электроннай камерцыі пазбегнуць на незнаёмым рынку паслуг дыстрыбутараў, і, такім чынам, значна павялічыць канкурэнтнасць свайго тавару па цэнавым фактары. Слухачы вэбінара таксама даведаліся, што найбольш эфектыўным крокам для пранікнення на новы рынак з'яўляецца маркетынгавае даследаванне.

Да вэбінара падключыліся больш за 30 прадстаўнікоў беларускіх кампаній. Нацыянальны цэнтр маркетынга працягне працу па комплекснай падтрымцы айчынных прадпрыемстваў, зацікаўленых у выхадзе на рынак ААЭ.