BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу правядзе прэс-канферэнцыю на тэму «Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь на міжнароднай выставе імпарту ў Шанхаі»

4 кастрычніка 2018 г. у Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь пройдзе прэс-канферэнцыя на тэму ўдзелу Рэспублікі Беларусь у міжнароднай выставе імпарту «China International Import Expo» у Шанхаі (КНР) у лістападзе 2018 года.

У якасці спікераў выступяць намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Дапкюнас Андрэй Вадзімавіч, дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу (далей - НЦМ) Садоха Валерый Яўгенавіч, начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва НЦМ Камарова Яўгенія Аляксандраўна, начальнік аддзела выставачнай дзейнасці НЦМ Жыляк Святлана Сяргееўна.

У рамках прэс-канферэнцыі прадстаўнікі СМІ змогуць падрабязней даведацца пра выставу «China International Import Expo», фармаце ўдзелу ў гэтым маштабным выставачным праекце Рэспублікі Беларусь, канцэпцыі і асноўных параметрах Нацыянальнага павільёна, беларускіх прадпрыемствах-удзельніках, абмеркаваць з экспертамі важнасць удзелу нашай краіны ў дадзенай выставе з улікам стратэгічнага ўзроўню супрацоўніцтва з КНР.

Запрашаем прадстаўнікоў СМІ прыняць удзел у прэс-канферэнцыі.

Акрэдытацыя па тэл. +375 (17) 328 64 83, e-mail: pressa@icetrade.by.

Кантактная асоба: Саўчанка Ірына Міхайлаўна, прэс-сакратар НЦМ.

Даведачна:

Міжнародная выстава імпартных тавараў і паслуг «China International Import Expo» упершыню адбудзецца ў г. Шанхаі (КНР). Выстава пройдзе з 5 па 10 лістапада 2018 у самым вялікім у свеце выставачным комплексе. Мяркуецца, што колькасць спецыялізаваных пакупнікоў дасягне 150 000. Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Рэспублікі Беларусь выступае арганізатарам Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама беларуска-кітайскага бізнес-форуму. Агульная выставачная плошча беларускіх стэндаў складзе 778 кв.м.