BY
EN RU BY

Прэзентацыя электроннай сістэмы дзяржаўных закупак Рэспублікі Беларусь адбылася ў Лондане

20 лютага ў ходзе Міжнароднага семінара па развіцці электронных урадаў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў Лондане (Вялікабрытанія) першы намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Беларусі Аляксандр Запольскі прэзентаваў праект электроннай сістэмы ў сферы дзяржаўных закупак Рэспублікі Беларусь.

Адбылося абмеркаванне мадэрнізацыі сістэмы дзяржаўных закупак у разрэзе перспектывы ўступлення Рэспублікі Беларусь у СГА і развіцця электроннага ўрада ў нашай краіне. Лічбавы (адкрыты) ўрад будзе спрыяць паляпшэнню якасці дзяржаўных паслуг у цэлым і ў сферы дзяржаўных закупак у прыватнасці, павышэнню празрыстасці і эфектыўнасці дзяржаўных кантрактаў і зніжэння аперацыйных выдаткаў для пакупнікоў і прадаўцоў.

Аляксандр Запольскі распавёў аб нацыянальных мэтах, ключавых праблемах і шляхах іх вырашэння для пераходу да электроннага тыпу дзяржаўных закупак у поўным аб'ёме. Ён таксама прадставіў тэхнічнае заданне на распрацоўку Дзяржаўнай інфармацыйна-аналітычнай сістэмы (ГІАС) і магчымыя варыянты ўкаранення новай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь.

У ходзе семінара адбылося абмеркаванне перспектыў уступлення нашай краіны ў СГА, адпаведнасці заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўных закупках патрабаванням пагаднення аб дзяржзакупках СГА. Таксама вызначаны далейшыя крокі па ўкараненні электронных закупак на аснове OCDS (стандарт адкрытых кантрактных дадзеных) і адкрытых дадзеных у Беларусі.