BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу наведала кітайская дэлегацыя з г. Шанхая

26 ліпеня 2018 г. у Нацыянальным цэнтры маркетынгу адбылася сустрэча з прадстаўнікамі раёна Новы Пудун (Пудун) г. Шанхая. Дэлегацыю ўзначаліў намеснік старшыні народнага ўрада раёна спадар Чэнь Сі.

Бакі разгледзелі пытанні падрыхтоўкі Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь на I Кітайскай міжнароднай выставе імпарту «Імпарт Экспо», якая пройдзе 5-10 лістапада ў г. Шанхаі. Першы намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Аляксандр Запольскі запрасіў дэлегацыю раёна Пудун ў якасці ганаровых гасцей наведаць Нацыянальны павільён Рэспублікі Беларусь.

Спадар Чэнь Сі адзначыў станоўчыя тэндэнцыі ў беларуска-кітайскіх адносінах, развіццю якіх будзе спрыяць і ўдзел Беларусі ў выставе «Імпарт Экспо».

У супрацоўніцтве з раёнам Пудун для Беларусі найбольш перспектыўнымі напрамкамі з'яўляюцца гандаль і турызм, адзначыў спадар Чэнь Сі. У цяперашні час праводзяцца перамовы аб адкрыцці прамога рэйса з Шанхая ў Мінск, што дапаможа павялічыць паток кітайскіх турыстаў у Беларусь, перакананы спадар Чэнь Сі. Ён таксама запрасіў беларускіх экспарцёраў да ўдзелу ў выставах, якія праходзяць у выставачным комплексе Shanghai New International Expo Centre: штогод тут праводзіцца больш за 60 мерапрыемстваў.

Бакі дамовіліся ўзаемадзейнічаць па тых напрамках, якія абмяркоўваліся падчас сустрэчы.



Да ведама: раён Новы Пудун г. Шанхая па статусе прыраўноўваецца да горада субправінцыйнага ўзроўню. У ім пражывае больш за 5 млн чалавек; ВУП раёна ў 2017 г. склаў 100 млрд еўра (эканамічны рост 8,7%). У Пудуне адкрыта больш за 400 штаб-кватэр кампаній - як транснацыянальных, так і вядучых дзейнасць у межах Кітая.