BY
EN RU BY

Пятае пасяджэнне Сумеснага Камітэта па супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў адбылося ў фармаце відэаканферэнцыі

20 ліпеня пры дапамозе відэаканферэнцсувязі адбылося пятае пасяджэнне сумеснага камітэта па супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, удзел у якім у складзе беларускай дэлегацыі прыняў Нацыянальны цэнтр маркетынга МЗС Беларусі.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Пантус Дзмітрый Аляксандравіч. Эмірацкую дэлегацыю ўзначаліў Дзяржаўны міністр па замежных справах Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў д-р Анвар Гаргаш.

У ходзе пасяджэння Сумесны Камітэт разгледзеў шэраг пытанняў, якія датычацца актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, у галіне сельскай гаспадаркі, у сферы высокіх тэхналогій, навукі і адукацыі, аховы здароўя і інш. У канцы пасяджэння адбылося падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў, накіраваных на актывізацыю супрацоўніцтва ў розных галінах.

Выніковы пратакол пасяджэння ўключае дамоўленасць Нацыянальнага цэнтра маркетынга і агенцтва «Дубай Экспортс» актывізаваць ўзаемадзеянне, накіраванае на развіццё экспарту беларускай прадукцыі ў краіны Азіі і Афрыкі з выкарыстаннем транспартна-лагістычнага патэнцыялу Дубая.

Асобная ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы і правядзенню ў 2021 годзе Сусветнай выставы «ЭКСПА-2020» у Дубаі: бакі дамовіліся забяспечыць правядзенне сумесных дзелавых мерапрыемстваў, у тым ліку Беларускага інвестыцыйнага форуму ў рамках выставы «ЭКСПА-2020».

Даведачна: «Дубай Экспортс» з'яўляецца афіляванай структурай Дэпартамента эканамічнага развіцця Дубая і ажыццяўляе комплексную падтрымку эмірацкім экспарцёрам і імпарцёрам пры выхадзе на рынкі замежных краін. Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Нацыянальным цэнтрам маркетынга і агенцтвам «Дубай Экспортс» падпісаны ў 2018 годзе.