BY
EN RU BY

Семінар па пытаннях беспапяровага гандлю і развіцця сістэмы «адзінае акно» адкрыўся ў Мінску

Семінар, прысвечаны пытанням укаранення сістэмы «адзінае акно» і нацыянальнай сістэмы беспапяровага гандлю ў Рэспубліцы Беларусь з улікам найлепшых міжнародных практык і стандартаў, адкрыўся 19 сакавіка ў г. Мінску.

Арганізатарамі семінара выступаюць Бюро Каардынатара эканамічнай і экалагічнай дзейнасці Сакратарыята АБСЕ у супрацоўніцтве з Сусветнай мытнай арганізацыяй, Камісіяй ААН па праве міжнароднага гандлю, а таксама Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Рэспублікі Беларусь.

Адкрываючы семінар, саветнік па эканамічных пытаннях сакратарыята АБСЕ Ёнас Грэтц адзначыў, што Рэспубліка Беларусь дасягнула пэўных поспехаў у распрацоўцы нацыянальнага прынцыпу «адзінага акна» і сістэмы беспапяровага гандлю. «У рамках гэтага семінара асноўную ўвагу мы хацелі б надаць арганізацыйным і юрыдычным аспектам стварэння прынцыпу «адзінага акна», а таксама таму, як зрабіць нашы сістэмы інтэраперабельнымі ў рэгіянальным і глабальным кантэксце», - сказаў ён.

Па словах Пасла па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Серпікава, Беларусь актыўна рыхтуецца да будучага ўключэння ў СГА, вывучае міжнародныя нормы ў дачыненні да практыкі нашай краіны. Адпаведна, пагадненне СГА аб спрашчэнні працэдур гандлю з'яўляецца важным элементам перамоўнага працэсу Беларусі па ўступленню ў гэтую арганізацыю. «Я перакананы, што наш сённяшні семінар унясе рэальны практычны ўклад у меры па спрашчэнні гандлёвых працэдур, якія прымаюцца ў нашай краіне, павысіць дасведчанасць у пытаннях беспапяровага гандлю і створыць спрыяльныя ўмовы для яе развіцця», - падкрэсліў Уладзімір Серпікаў у сваім прывітальным слове.

Першы намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Аляксандр Запольскі паведаміў, што ўзорам паспяховай рэалізацыі праектаў па цыфравізацыі эканомікі можа служыць новая дзяржаўная інфармацыйна-аналітычная сістэма кіравання дзяржаўнымі закупкамі (ГІАС), якая распрацоўваецца цяпер спецыялістамі Цэнтра. Яна аб'яднае ўсе этапы ад планавання закупак да падпісання дамовы ў форме электроннага дакумента і перадачы яго ў аўтаматызаваную сістэму фінансавых разлікаў Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. Таксама ў сістэме будуць адлюстроўвацца звесткі аб выкананні кантрактаў. Будзе забяспечана ўзаемадзеянне ГІАС і іншых дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў і сістэм з мэтай збору ўсёй неабходнай інфармацыі для прыняцця рашэння заказчыкам у адзінай кропцы доступу.

Аналітычны модуль ГІАС дазволіць аналізаваць увесь гэты масіў інфармацыі, які акумуліруецца ў сістэме ў любым разрэзе, што таксама будзе мець вялікае значэнне пры прыняцці шматлікіх рашэнняў, у тым ліку на дзяржаўным узроўні.

«Глабальнымі перспектывамі развіцця ў сферы электранізацыі з'яўляюцца стварэнне сістэмы беспапяровага гандлю, развіццё праграмна-апаратных сродкаў для забеспячэння дзяржаўных закупак і электроннага ўрада ў адпаведнасці з сучаснымі міжнароднымі практыкамі, - заявіў Аляксандр Запольскі. - Далучэнне Рэспублікі Беларусь да СГА і імплементацыя міжнароднай сістэмы дзяржзакупак GPA WTO, у сваю чаргу, паслужыць драйверам для пашырэння работы беларускіх пастаўшчыкоў тавараў і паслуг на міжнародных электронных гандлёвых пляцоўках».

Семінар праходзіць з 19 па 21 сакавіка. У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі органаў дзяржкіравання і дзелавых колаў.