BY
EN RU BY

Практычны семінар, прысвечаны тэме прасоўвання беларускай прадукцыі на замежныя рынкі, пройдзе ў Брэсце

Нацыянальны цэнтр маркетынгу запрашае прадпрыемствы Брэсцкай вобласці прыняць удзел у практычным семінары «Эфектыўныя інструменты прасоўвання экспарту беларускіх прадпрыемстваў. Забеспячэнне закупак тавараў, работ і паслуг у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой».

Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Нацыянальнага цэнтра маркетынгу з'яўляецца аказанне неабходнай падтрымкі айчынным прадпрыемствам у прасоўванні беларускага экспарту. Цэнтр з'яўляецца распрацоўшчыкам і аператарам Партала Export.by.

На семінары эксперты Нацыянальнага цэнтра маркетынгу прадставяць тэматычныя кейсы, падзеляцца практычным вопытам, адкажуць на актуальныя пытанні.

Мерапрыемства праводзіцца на бясплатнай аснове.

Дата правядзення: 5 снежня 2018 г.

Час: 11:00 – 14:00 (пачатак рэгістрацыі ў 10:30).

Месца правядзення:

для прадпрыемстваў г. Брэста і Брэсцкага раёна – Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, г. Брэст, вул. Леніна, 11, аўд. 610;

для прадпрыемстваў іншых раёнаў вобласці – аўдыторыі гаррайвыканкамаў (у рэжыме анлайн-відэаканферэнцыі).

Спампаваць праграму семінара.

Заяўкі на ўдзел у семінары прымаюцца да 3 снежня 2018 г.

Факс: + 375 (162) 52 75 05, 21 24 43; e-mail: ncm_brest@icetrade.by.

Тэл. для даведак у Брэсце:

+ 375 (162) 21 24 65; 21 04 52; 20 00 83.