BY
EN RU BY

Семінар для супрацоўнікаў замежных дыпмісій у Беларусі пройдзе ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу 17 снежня

17 снежня 2018 г. Нацыянальны цэнтр маркетынгу сумесна з юрыдычнай кампаніяй REVERA правядзе семінар «Бізнес-асяроддзе ў Беларусі: вынікі 2018, перспектывы 2019».

Мерапрыемства арыентавана на супрацоўнікаў замежных дыпламатычных прадстаўніцтваў у г. Мінску, адказных за пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння з кампаніямі, зацікаўленымі ў выхадзе на беларускі рынак.

Асноўная мэта семінара – азнаёміць з магчымасцямі і ўмовамі вядзення бізнесу, нормамі заканадаўства, а таксама асаблівасцямі рэгулявання бізнесу ў Беларусі.

У мерапрыемстве прымуць удзел дыпламаты пасольства ў краін СНД і ЕС у Рэспубліцы Беларусь, а таксама супрацоўнікі профільных міністэрстваў Рэспублікі Беларусь.

Семінар «Бізнес-асяроддзе ў Беларусі: вынікі 2018, перспектывы 2019» адбудзецца 17 снежня 2018 г. у 15.00 у канферэнц-зале Нацыянальнага цэнтра маркетынгу па адрасе г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 7.