BY
EN RU BY

Прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу прынялі ўдзел у семінары па падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва

17 снежня прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу прынялі ўдзел у семінары для суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Рэспублікі Беларусь «Развіццё інфраструктуры падтрымкі экспартна арыентаваных суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва».

У якасці эксперта з прэзентацыяй на тэму: «Падтрымка экспарту і знешнеэканамічнай дзейнасці суб'ектаў прадпрымальніцтва Беларусі: бягучая сітуацыя і перспектывы» выступіла начальнік адукацыйнага цэнтра Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Наталія Тышкевіч.

З дакладу слухачы даведаліся аб напрамках дзейнасці і паслугах, якія аказваюцца прадпрыемствам. Эксперт распавяла аб суправаджэнні знешнеэканамічнай дзейнасці, падзялілася ведамі аб правядзенні маркетынгавых даследаванняў, пошуку дзелавых партнёраў, дала рэкамендацыі па ўдзелу ў выставах, распавяла аб магчымасцях партала інфармацыйнай падтрымкі экспарту Export.by, які можа выкарыстоўвацца як інтэрнэт-пляцоўка для прасоўвання айчынных тавараў на знешнія рынкі. Вялікую цікавасць у аўдыторыі выклікала тэма ўдзелу ў замежных закупках і таргах. Удзельнікі семінара змаглі задаць пытанні і атрымаць вычарпальную інфармацыю.

Семінар, які праходзіць у г. Мінску 17 – 20 снежня 2018 г., арганізаваны Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў пры садзейнічанні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і падтрымцы Міжнароднага гандлёвага цэнтра ў якасці інструмента для садзейнічання інтэрнацыяналізацыі беларускага малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, іх выхаду на міжнародныя рынкі з арыентацыяй на рынак Еўрапейскага саюза. Галоўная практычная задача семінара - павысіць узровень дасведчанасці і разумення ролі падтрымкі прадпрымальніцтва ў развіцці дыверсіфікаванага і ўстойлівага экспартнага поспеху краіны.