BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу правёў у Салігорску семінар па тэматыцы дзяржзакупак для ўстаноў адукацыі

26 лютага 2019 г. адукацыйны цэнтр Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь правёў у г. Салігорску навучальны семінар на тэму «Арганізацыя і правядзенне закупак тавараў (работ, паслуг) ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь».

На семінары абмяркоўваліся такія тэмы, як парадак рэгулявання закупак з аглядам змяненняў, унесеных у Закон «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)», гадавы план закупак, размяшчэнне інфармацыі аб закупках, канкурэнтныя і неканкурэнтныя працэдуры закупак, закупкі з адной крыніцы, закупкі прадуктаў харчавання.

Таксама ў ходзе семінара былі разгледжаны пытанні аб адказнасці за парушэнне заканадаўства ў сферы закупак, дадзены практычныя рэкамендацыі па дакументальнаму афармленню працэдуры закупкі, як можа быць абскарджана рашэнне заказчыка (арганізатара) і як дзейнічаць заказчыку і ўдзельніку пры ўзнікненні спрэчак.

Пасля заканчэння сустрэчы слухачы атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавяць. У семінары прынялі ўдзел больш за 60 спецыялістаў з устаноў адукацыі г. Салігорска.

Адукацыйны цэнтр Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь рэгулярна праводзіць тэматычныя семінары па закупках. Навучальныя праграмы складаюцца з улікам шматгадовага вопыту ў сферы інфармацыйнага забеспячэння закупачнай дзейнасці і падтрымкі экспарту. Выкладчыкі - кваліфікаваныя практыкучыя спецыялісты Нацыянальнага цэнтра маркетынгу. Праграмы семінара ўключаюць практычныя блокі па вывучэнні функцыяналу і працы на афіцыйным сайце па дзяржаўных закупках www.icetrade.by і электроннай гандлёвай пляцоўцы www.goszakupki.by.