BY
EN RU BY

Семінар «PR-прасоўванне на нямецкім і агульнаеўрапейскім рынках. Магчымасці для беларускага бізнэсу» пройдзе ў Мінску

Нацыянальны цэнтр маркетынгу запрашае прыняць удзел у семінары «PR-прасоўванне на нямецкім і агульнаеўрапейскім рынках. Магчымасці для беларускага бізнэсу».

Галоўная задача мерапрыемства - знаёмства беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый-экспарцёраў з асноўнымі міжнароднымі трэндамі ў PR, камунікацыйнымі стратэгіямі нямецкага і агульнаеўрапейскага рынкаў, сучаснымі падыходамі да вырашэння бізнес-задач, якія дазволяць пашырыць аўдыторыю і геаграфію экспарту.

Ключавы спікер - г-н Харальд Цулауф, CEO mc Group, найбуйнейшага ў Германіі міжнароднага агенцтва. Другі спікер - Андрэй Эзерын, PR-дырэктар камунікацыйнага агенцтва EZERIN COMMUNICATION, камунікацыйны кансультант, прадзюсар.

Семінар адбудзецца 5 кастрычніка 2018 года з 9:30 да 13:00 у гатэлі «Рэнесанс» (г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 1Е).

У рамках мерапрыемства будуць прадстаўлены асноўныя міжнародныя трэнды ў PR, камунікацыйныя стратэгіі і задачы агульнаеўрапейскага рынка, практычныя прыклады паспяховых камунікацыйных кампаній.

Арганізатары: міжнароднае агенцтва mc Group, камунікацыйнае агенцтва EZERIN COMMUNICATION.

Інфармацыйныя партнёры: Нацыянальны цэнтр маркетынгу, Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту EXPORT.BY.