BY
EN RU BY

Адбылася Беларуска-Карэйская відэаканферэнцыя па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва ў сегменце харчовай і лёгкай прамысловасці

24 сакавіка Нацыянальным цэнтрам маркетынга МЗС Беларусі сумесна з Карэйскай асацыяцыі імпарцёраў (KOIMA) і пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя арганізавана відэаканферэнцыя для беларускіх прадпрыемстваў, зацікаўленых у наладжванні паставак прадукцыі лёгкай і харчовай прамысловасці на рынак Рэспублікі Карэя.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынга Валерый Садоха адзначыў вялікія перспектывы для росту экспарта беларускай харчовай і тэкстыльнай прадукцыі ў Карэю. Эксперт падкрэсліў, што вытворчыя магчымасці беларускіх прадпрыемстваў дастатковыя, каб задаволіць попыт карэйскага рынку, і такая задача нам па сілах. Ёсць таксама пэўныя пазіцыі тавараў беларускай лёгкай прамысловасці, на якія існуе попыт на рынках краін азіяцкага рэгіёну. «У Беларусі вырабляецца высокатэхналагічная тканіна, ўстойлівая да ўздзеяння агню, якая выкарыстоўваецца для пашыву спецыялізаванай форменнай вопраткі. Кантракт на пастаўку такога матэрыялу ўжо заключаны з заказчыкам ў Тайвані», - прывёў прыклад магчымай кааперацыі Валерый Садоха. Таксама эксперт выступіў з прэзентацыяй аб магчымасцях Нацыянальнага цэнтра маркетынга па падтрымцы беларускіх экспарцёраў.

Экспартны патэнцыял прадпрыемстваў беларускай лёгкай прамысловасці і дасягненні канцэрна прадставіў намеснік старшыні канцэрна "Беллегпрам" Вадзім Ламкоў.

У відэаканферэнцыі прынялі ўдзел больш за 30 беларускіх прадпрыемстваў. У рамках праграмы дзелавога мерапрыемства адбыліся прэзентацыі экспартнага патэнцыялу беларускіх вытворцаў ААТ «Мінскі завод ігрыстых він», ААТ «Малочны Свет», СААТ «Камунарка», РУВГП «Аршанскі льнокамбінат» і іншых прадпрыемстваў харчовай і лёгкай прамысловасці.

З карэйскага боку ўдзел у відэаканферэнцыі прынялі буйныя імпарцёры, якія ўваходзяць у склад асацыяцыі KOIMA. Адбылося абмеркаванне парадку атэстацыі, працэдур атрымання сертыфіката адпаведнасці прадпрыемстваў на права паставак мяса-малочнай прадукцыі, прадуктаў харчавання на рынак Карэі. Супрацоўнікі Пасольства Беларусі ў Рэспубліцы Карэя прадставілі актуальную інфармацыю аб умовах вядзення знешнегандлёвай дзейнасці на карэйскім рынку.