BY
EN RU BY

Адбылася рабочая відэаканферэнцыя са шведскай OTGS

17 студзеня ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу адбылася рабочая нарада ў фармаце відэаканферэнцсувязі з прадстаўнікамі бізнесу і дыпмісій Швецыі. Мэта – абмеркаванне бліжэйшых перспектыў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі.

У абмеркаванні прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Беларусі Валерый Садоха, саветнік па гандлёва-эканамічных пытаннях Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя Дзмітрый Мацюлька, першы сакратар Пасольства Швецыі ў Беларусі Конрад Рікардсан, саветнік па гандлёвай палітыцы Open Trade Gate Sweden Юльян Сіверс і іншыя.

Open Trade Gate Sweden (OTGS) – урадавая арганізацыя, створаная з мэтай спрасціць гандаль і павялічыць экспарт з краін, якія развіваюцца ў Швецыі. OTGS дае інфармацыю аб правілах, працэдурах і тэхнічных патрабаваннях да імпартнай прадукцыі ў Швецыі. OTGS у супрацоўніцтве з замежнымі пасольствамі арганізоўвае семінары «Экспарт у Швецыю», а таксама аказвае такія паслугі, як онлайн-адказы на пытанні экспарцёраў з краін, якія развіваюцца, і шведскіх імпарцёраў, зацікаўленых у імпарце з гэтых краін.

Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы правядзення семінараў на 2020-2021 гады, у тым ліку, з дапамогай відэаканферэнцсувязі. Запланаваныя семінары будуць спецыялізавацца на асвятленні праблем выхаду на рынак ЕС і Швецыі. Бакі дамовіліся аб запрашэнні да ўдзелу ў семінарах беларускіх экспарцёраў і шведскіх імпарцёраў, якія ўжо маюць вопыт узаемадзеяння з партнёрамі ў Швецыі і Беларусі адпаведна.

У ходзе абмеркавання прадстаўнікі шведскага бізнесу выказалі жаданне выступіць спікерамі на цыкле семінараў «Экспарт у ЕС», якія штогод праводзіць Нацыянальны цэнтр маркетынгу. Бліжэйшыя семінары, прысвечаныя цяжкай прамысловасці і дрэваапрацоўцы, запланаваныя на сакавік-красавік 2020 года.