BY
EN RU BY

Адбылася відэаканферэнцыя «Экспарт у ЕС», прысвечаная дрэваапрацоўчай галіны

У Нацыянальным цэнтры маркетынгу МЗС Беларусі 27 сакавіка адбылася галіновая відэаканферэнцыя, прысвечаная наладжванню паставак прадукцыі дрэваапрацоўчай галіны на еўрапейскі рынак. Мерапрыемства было арганізавана сумесна з Пастаянным прадстаўніцтвам Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскім Саюзе і канцэрнам "Беллеспаперапрам". У цэнтры ўвагі апынулася абмеркаванне асноўных праблем нарошчвання экспарту прадукцыі дрэваапрацоўчай галіны Рэспублікі Беларусь у ЕС і вызначэнне шляхоў іх вырашэння.

Мерапрыемства сабрала удзельнікаў у рэжыме онлайн, у тым ліку, у абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь. У відэаканферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі канцэрна "Беллеспаперапрам", Рэспубліканскай лесапрамысловай асацыяцыі, Беларускай лясной кампаніі, Банка развіцця Рэспублікі Беларусь, Віцебскдрэва, Шклоўскага завода газетнай паперы, іншых беларускіх кампаній.

На пытанні прадпрыемстваў адказвалі Саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія (Пастаяннага Прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ЕС) Кірыл Пятроўскі, эксперты Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.

«Самы лепшы экспарт - гэта той, які грунтуецца на ўласнай сыравіне. А ў Беларусі ўласнай сыравіны хапае. Прэміяльныя для нас рынкі збыту сканцэнтраваны ў ЕС. І беларускія лесаматэрыялы карыстаюцца на іх попытам», - падкрэсліў дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха.

У рамках канферэнцыі праведзены аналіз структуры беларускага экспарту ў ЕС дрэваапрацоўчай галіны, выяўлены найбольш запатрабаваныя таварныя пазіцыі, вызначана роля тарыфных і нетарыфных бар'ераў, а таксама дасягнута дамоўленасць аб выпрацоўцы плана сумесных дзеянняў МЗС, амбасадаў і канцэрна «Беллеспаперапрам» па нарошчванню экспарту ў дрэваапрацоўчай галіны ў краіны ЕС.