BY
EN RU BY

Міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне барацьбы з каранавірусам: разгледжаны новыя падыходы

21 мая РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн» сумесна з Пасольствам Венгрыі ў Рэспубліцы Беларусь арганізавана відэаканферэнцыя, прысвечаная абмеркаванню практыка-арыентаваных навуковых даследаванняў для барацьбы з пандэміяй, праблемных пытанняў арганізацыі эфектыўнай дзейнасці ўстаноў ва ўмовах развіцця каранавіруснай інфекцыі, а таксама наладжванню навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж беларускімі і венгерскімі прадпрыемствамі ў сферы водазабеспячэння.

Аб актуальнай сітуацыі распаўсюджвання COVID-19 у сацыяльным і эканамічным жыцці Венгрыі ў сваім вітальным слове распавёў Пасол Венгрыі ў Беларусі Жолт Чутора.

Па запрашэнні Пасольства, і ў адпаведнасці з Пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў ходзе мерапрыемства выступіў галоўны вучоны сакратар Андрэй Іванец па тэме «Аб напрамках работы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ва ўмовах пандэміі коронавируса».

У відэаканферэнцыі таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі УП «Мінскводаканал», УП «Мінскводаправод», ДВА «Белводоканал» і ЗАТ «Будапешцкі водаканал».

Удзельнікі абмеркавалі новыя напрамкі дзейнасці, навуковыя распрацоўкі, якія выкарыстоўваюцца ва ўмовах развіцця пандэміі каранавіруса, і ўжывальныя метады прафілактыкі інфекцыі COVID-19 на прадпрыемствах, якія ажыццяўляюць гаспадарча-пітнае і тэхнічнае водазабеспячэнне ў Беларусі. Дырэктар УП «Мінскводаканал» Алег Аўруцін адзначыў каштоўную падтрымку, якую аказвае ЗАТ «Будапешцкі водаканал", у тым ліку, у перадачы вопыту і прадастаўленні практычных рэкамендацый па распрацоўцы і рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на барацьбу з каранавірусной інфекцыяй.

Па выніках відэаканферэнцыі дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха адзначыў важнасць правядзення такіх мерапрыемстваў, што спрыяе актывізацыі двухбаковых кантактаў паміж навукова-даследчымі і камунальнымі прадпрыемствамі дзвюх краін нават ва ўмовах самаізаляцыі і зніжэння агульнай дзелавой актыўнасці.