BY
EN RU BY

Адбылася сустрэча аргкамітэта ЭКСПА-2020 з арганізатарамі беларускага павільёна

29 ліпеня 2019 г. прадстаўнікі Арганізацыйнага камітэта ЭКСПА-2020 сустрэліся ў Мінску з Генеральным Камісарам секцыі Рэспублікі Беларусь на Сусветнай выставе, Першым намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэем Еўдачэнка. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха, Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г. Дубаі Ігар Бондараў, прадстаўнікі генеральнай падраднай арганізацыі па будаўніцтву павільёна Рэспублікі Беларусь.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі ўдзелу Беларусі на ЭКСПА-2020 ды напаўнення Нацыянальнага павільёна, а таксама арганізацыя і правядзенне культурных і дзелавых мерапрыемстваў у рамках работы Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўнікі аргкамітэта ЭКСПА-2020 адзначылі, што Беларусь уваходзіць у ТОП-15 краін-удзельніц, якія выконваюць усе ўстаноўленыя тэрміны па падрыхтоўцы ўдзелу сваёй краіны ў выставе. У кастрычніку гэтага года пачнецца будаўніцтва беларускага павільёна, а ў ліпені 2020 года будуць завершаны ўсе неабходныя падрыхтоўчыя працы.

У Нацыянальным цэнтры маркетынгу таксама прайшла сустрэча Арганізацыйнага камітэта ЭКСПА-2020 з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый, якія прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы Нацыянальнага павільёна да выставы. У рамках сустрэчы абмяркоўваліся арганізацыйна-тэхнічныя пытанні, а таксама магчымасці ЭКСПА для ўстанаўлення дзелавых кантактаў з партнёрамі з розных краін свету.

Даведачна: Сусветная выстава ЭКСПА-2020 пройдзе ў перыяд з 20 кастрычніка 2020 г. па 10 красавіка 2021 г. у г. Дубаі (ААЭ). Аператарам Нацыянальнай экспазіцыі нашай краіны выступае Нацыянальны цэнтр маркетынгу Міністэрства замежных спраў Беларусі. Свой удзел у выставе ўжо пацвердзілі 190 краін. Арганізатары чакаюць больш за 25 млн наведвальнікаў.