BY
EN RU BY

Адбылася сустрэча з дэлегацыяй Рэспублікі Башкартастан

28 ліпеня адбылася сустрэча Нацыянальнага цэнтра маркетынга МЗС Беларусі з дэлегацыяй Рэспублікі Башкоторстан, якая наведала Рэспубліку Беларусь з трохдзённым дзелавым візітам. Візіт арганізаваны Гандлёвым прадстаўніцтвам Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

У складзе дэлегацыі г. Мінск наведалі прадстаўнікі Цэнтра падтрымкі экспарту Рэспублікі Башкартастан і топ-менеджэры 10 прамысловых прадпрыемстваў, якія займаюцца вытворчасцю і рэалізацыяй кампрэсарнага абсталявання, сістэм ачысткі паветра, прадуктаў харчавання, біяўгнаенняў, рэагентаў для нафтавай прамысловасці і водаабаротных сістэм.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынга Валерый Садоха прадставіў членам дэлегацыі магчымасці Цэнтра па інфармацыйнай падтрымцы расійскіх кампаній у развіцці гандлёва-эканамічных сувязяў з беларускім бізнесам.

У ходзе сустрэчы расійскія кампаніі былі таксама інфармаваныя аб умовах удзелу ў працэдурах закупак у Рэспубліцы Беларусь, электронных рэсурсах Нацыянальнага цэнтра маркетынга www.icetrade.by, www.goszakupki.by, www.gias.by, якія забяспечваюць правядзенне працэдур закупак, а таксама аб магчымасцях партала Export.by.