BY
EN RU BY

Адбылося беларуска-інданезійскае дзелавое мерапрыемства

19 жніўня Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі сумесна з Пасольствам Беларусі ў Інданезіі і «Indonesia Trade, Tourism and Investment Club» (ITTIC) арганізаваў у фармаце відэаканферэнцыі беларуска-інданезійскае дзелавое мерапрыемства, прысвечанае пытанням двухбаковага супрацоўніцтва абедзвюх краін у сегменце сельскагаспадарчай і харчовай прамысловасці.

Відэаканферэнцыю з прывітальным словам адкрылі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Інданезіі Валерый Калеснік, Першы намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Аляксандр Запольскі, прадстаўнік Міністэрства марской і рыбнай гаспадаркі Інданезіі, саветнік Пасольства Інданезіі ў Маскве Эдзі Сухарта, старшыня ITTIC Ціта Лохо.

Удзел у мерапрыемстве таксама прынялі супрацоўнікі Пасольства Беларусі ў Інданезіі, прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі інданэзійскіх кампаній-вытворцаў прадукцыі рыбалоўства, спецый, кавы, гародніны, лекавых траў, а таксама кампаній-імпарцёраў. Аб беларускай прадукцыі распавялі прадстаўнікі ААТ «Бабушкiна крынка», ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Брэмiно груп», ААТ «Лідахлебапрадукт». Агульная колькасць удзельнікаў склала больш за 70 кампаній.

У ходзе відэаканферэнцыі была прадстаўлена інфармацыя аб дзейнасці Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і магчымасцях, якія прадстаўляюцца замежным кампаніям, па пошуку патэнцыяльных партнёраў і выхаду на беларускі рынак.

Па выніках мерапрыемства бакі абмяняліся кантактамі і камерцыйнай інфармацыяй, дамовіліся аб развіцці далейшага супрацоўніцтва.