BY
EN RU BY

Адбылося падпісанне Дарожнай карты па супрацоўніцтве паміж Нацыянальным цэнтрам маркетынга і Венгерскім агенцтвам HEPA

23 ліпеня ў мэтах рэалізацыі двухбаковага Мемарандума аб узаемаразуменні дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынга МЗС Беларусі Валерый Садоха і генеральны дырэктар Вугорскага агенцтва HEPA Балаш Хэндры падпісалі Дарожную карту па супрацоўніцтве ў фармаце відэаканферэнцыі.

Дарожная карта прадугледжвае рэалізацыю мерапрыемстваў, накіраваных на садзейнічанне беларускаму і вугорскаму бізнэсу ў арганізацыі сумесных праектаў, правядзенне дзелавых мерапрыемстваў, абмен актуальнай гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай інфармацыяй, выкарыстанне венгерскімі кампаніямі магчымасцяў Партала інфармацыйнай падтрымкі экспарту Export.by і інш.

У мерапрыемстве таксама бралі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венгрыі ў Рэспубліцы Беларусь Жолт Чутора, першы сакратар Пасольства Венгрыі Андрэа Сегедзе і супрацоўнікі HEPA.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі шэраг пытанняў па імплементацыі Дарожнай карты, у тым ліку магчымасць арганізацыі Нацыянальным цэнтрам маркетынга дзелавых мерапрыемстваў для венгерскай дэлегацыі, якая мае быць  ў рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня «Белагра-2020», якi адбудзецца ў верасні гэтага года. Асаблівая ўвага венгерскія партнёры звярнулі на выкарыстанне магчымасцяў партала Export.by для інфармавання беларускіх удзельнікаў пра дасягненні кампаній сельскагаспадарчай галіны Венгрыі.

Даведачна: HEPA - ўрадавая арганізацыя, падпарадкаваная Міністэрству замежных спраў і гандлю Венгрыі, асноўнай мэтай якой з'яўляецца прасоўванне экспарту малога і сярэдняга бізнесу на замежных рынках. Агенцтва займаецца арганізацыяй навучальных семінараў, бізнес-форумаў, а таксама забяспечвае ўдзел венгерскіх кампаній у выставах за мяжой.