BY
EN RU BY

Адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы Нацыянальнай экспазіцыі на ЭКСПА-2020

3 мая 2021 г. прайшло пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы Нацыянальнай экспазіцыі на Сусветнай выставе ЭКСПА-2020 у Дубаі (ААЭ), у якім прыняў удзел Нацыянальны цэнтр маркетынга МЗС Беларусі.

Нацыянальны цэнтр маркетынга выступае аператарам беларускага павільёна на Сусветнай выставе. Дырэктар Валерый Садоха праінфармаваў членаў арганізацыйнага камітэта аб ходзе падрыхтоўчых работ. Ён адзначыў высокую ступень гатоўнасці Нацыянальнага павільёна Беларусі да экспазіцыйнага этапу, які пачнецца 1 кастрычніка 2021 года і завершыцца 31 сакавіка 2022.

Больш падрабязна пра пасяджэнні арганізацыйнага камітэта ў матэрыяле інфармацыйнага партнёра Нацыянальнага павільна Беларусі на ЭКСПА-2020 БЕЛТА  


                                                                        Фото БЕЛТА.