BY
EN RU BY

Адбыўся беларуска-польскі семінар па арганізацыі збору адходаў

30 мая прайшоў беларуска-польскі семінар, прысвечаны збору адходаў вытворчасці і спажывання, іх перапрацоўцы і выкарыстанню. Яго арганізатарам выступіў Нацыянальны цэнтр маркетынгу. У рамках мерапрыемства адбыўся абмен вопытам Польшчы і Беларусі, былі абмеркаваны магчымасці супрацоўніцтва.

«Экалагічныя дырэктывы, якія тычацца ўтылізацыі адходаў, палігонаў ЦБА, якія выпрацаваны ў Польшчы, цалкам тлумачаць ўсе зоны адказнасці экалагічнай бяспекі, паспяхова рэгламентуюць арганізацыю збору адходаў вытворчасці і спажывання і адпавядаюць высокім патрабаванням Еўрасаюза. І гэты прававы вопыт можа быць паспяхова выкарыстаны ў Беларусі для распрацоўкі і ўдасканалення заканадаўчай базы ў гэтай сферы», - адзначыў дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха.

«Наша мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў камунальнай сферы, ведамасных экспертаў, прыватных прадпрымальнікаў Польшчы і іншых краін, каб аб'яднаць камерцыйны і грамадскі складнікі дадзенай праблематыкі. Наша задача - зрабіць, каб паслугі па перапрацоўцы адходаў пры мінімальным кошту прыносілі максімальную карысць для грамадства», - падкрэсліў намеснік Пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Марцін Вайцяхоўскі.

Адбыліся выступленні экспертаў галіны з Беларусі, Польшчы і Украіны. Прайшлі перамовы ў фармаце B2B.

Суарганізатарамі мерапрыемства выступілі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і асацыяцыя «Белэкорэсурсы».