BY
EN RU BY

Адбыўся дзелавы візіт у іспанскую Каталонію з мэтай развіцця супрацоўніцтва

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха ў складзе беларускай дэлегацыі наведаў Барселону з мэтай правядзення перамоў па пашырэнні супрацоўніцтва з Агенцтвам па канкурэнтаздольнасці кампаній (ACCIO) і ўсталяванні супрацоўніцтва з Барселонскім аддзяленнем Іспанскага агенцтва па знешнім гандлі (ICEX). Візіт адбыўся па ініцыятыве Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія.

25 верасня прайшлі перамовы з кіраўніцтвам ACCIO і ICEX. Валерый Садоха запэўніў іспанскіх бізнес-партнёраў, што Нацыянальны цэнтр маркетынгу з'яўляецца надзейнай платформай для выхаду на беларускі рынак, а таксама рынак краін ЕАЭС для паглыблення двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Была абмеркавана магчымасць падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве. Па запрашэнні кампаніі ICEX дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу пакінуў подпіс у Ганаровай кнізе гасцей.

Акрамя таго, адбыліся сустрэчы беларускай дэлегацыі з намеснікам прадстаўніка Урада Іспаніі ў аўтаномнай супольнасці Каталонія, які курыруе пытанні развіцця прадпрымальніцтва, і з кіраўніцтвам асацыяцый прамысловасці, тэкстылю, прадпрымальнікаў Каталоніі.

У наступныя дні ў праграме паездкі таксама запланаваны шэраг бізнес мерапрыемстваў у г. Лерыда (Іспанія).