BY
EN RU BY

Адбыўся вэбінар для беларускіх экспарцёраў па прасоўванні прадукцыі ў егіпецкім рэгіёне

13 ліпеня 2021 г. у Нацыянальным цэнтры маркетынга МЗС Беларусі адбыўся вэбінар, прысвечаны бізнесу ў Рэспубліцы Егіпет, Cултанате Аман і Рэспубліцы Судан. Мерапрыемства арганізавана сумесна з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет і прайшло пры ўдзеле Пасла Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет (у Султанаце Аман, Рэспубліцы Судан і Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы - па сумяшчальніцтве) Сяргея Цярэнцьева.

Вэбінар арганізаваны для беларускіх прадпрыемстваў, зацікаўленых у экспарце прадукцыі ў гэты рэгіён. У вэбінары прынялі ўдзел беларускія вытворцы, а таксама адміністрацыйныя ведамства нашай краіны. Дарадцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет праінфармавалі экспарцёраў пра асаблівасці прасоўвання экспарту беларускіх тавараў у дадзеным рэгіёне.

Сяргей Цярэнцьеў адзначыў, што ў цяперашні час егіпецкі рынак характарызуецца актыўнасцю і дынамічнасцю, а таксама стабільнасцю. Апошняе дазваляе разлічваць экспарцёрам на доўгатэрміновыя партнёрскія адносіны. Таксама Пасол падкрэсліў, што, нягледзячы на традыцыйную прысутнасць на дадзеным рынку канкурэнтаў, беларуская сельскагаспадарчая тэхніка з'яўляецца прывабнай для егіпецкага рэгіёну.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынга МЗС Беларусі Валерый Садоха вылучыў фактары, якія ўплываюць на прывабнасць дадзенага рэгіёну для беларускіх экспарцёраў: «Егіпет займае маштабную тэрыторыю з насельніцтвам краіны амаль 100 мільёнаў і з'яўляецца адным з лідэраў па колькасці жыхароў на афрыканскім кантыненце. Імпарт Егіпта складае больш за  $64 млрд. ЗША».

«Акрамя таго, - выказаў меркаванне эксперт, - калі казаць пра развіццё экспартнай дзейнасці ў краінах далёкай дугі, то неабходна адзначыць, што Поўнач Афрыкі знаходзіцца найбольш блізка ад Рэспублікі Беларусь. Маючы значны эканамічны ўплыў на афрыканскім кантыненце, Егіпет можа стаць рэгіянальным хабам, праз які нашы тавары змогуць ісці далей у некаторыя іншыя краіны Афрыкі».