BY
EN RU BY

Пасол Рэспублікі Балгарыя Георгій Васілеў наведаў Нацыянальны цэнтр маркетынгу

25 лістапада Пасол Рэспублікі Балгарыя Георгій Васілеў наведаў Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі. Дырэктар НЦМ Валерый Садоха абмеркаваў з паслом пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і магчымасці Цэнтра для аказання інфармацыйнай падтрымкі бізнесу дзвюх краін.

Пасол Георгій Васілеў адзначыў, што Балгарыя і Беларусь заўсёды былі дружалюбнымі краінамі і канструктыўна ўзаемадзейнічалі ва ўсіх сферах, аднак сённяшні патэнцыял узаемнага гандлю цалкам не задзейнічаны. Было прапанавана актыўна далучаць для гэтых мэтаў рэсурс партала export.by і электронную гандлёвую пляцоўку goszakupki.by, а таксама інфармацыйны рэсурс icetrade.by.

Дасягнута дамоўленасць аб абмене гандлёвымі прапановамі і прапрацоўцы магчымасці арганізацыі гандлёвай выставы ў Балгарыі.