BY
EN RU BY

Супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу прынялі ўдзел у акцыі «Тыдзень лесу»

Кіраўніцтва і супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і МЗС Беларусі 20 красавіка прынялі ўдзел у штогадовай рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу-2019».

Было высаджана каля шасці тысяч саджанцаў елак, соснаў і бяроз на ўчастку лесу плошчай каля трох гектараў у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці, які пацярпеў ад наступстваў урагану 2016 г.

«Тыдзень лесу» праводзіцца ў Беларусі кожны год. Галоўнай мэтай акцыі з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўнай задачы павышэння экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. У 2019 г. акцыя прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.