BY
EN RU BY

Савет экспарцёраў пры МЗС прайшоў у Нацыянальным цэнтры маркетынгу

У Нацыянальным цэнтры маркетынгу прайшло чарговае пасяджэнне Савета экспарцёраў пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях дыверсіфікацыі экспарту і рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 лiстапада 2019 г. № 412 «Аб падтрымцы экспарту».

«Калі раней дзяржаўная падтрымка ўдзелу беларускіх прадпрыемстваў у Нацыянальных замежных выставах выяўлялася ў дафінансаванні толькі неабсталяваных выставачных плошчаў (а іншыя выдаткі неслі ўдзельнікі), то зараз, дзякуючы новаму Указу «Аб падтрымцы экспарту», экспанентам будзе кампенсавацца да 50% усіх выдаткаў, — растлумачыў дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Валерый Садоха. — Гэта адкрывае новыя магчымасці для асваення замежных рынкаў». Ён таксама дадаў, што ў цяперашні час Нацыянальны цэнтр маркетынгу вывучае попыт у сегменце замежных выстаў на 2020 год сярод беларускіх прадпрыемстваў з мэтай фарміравання выставачных мерапрыемстваў з улікам іх пажаданняў.

У пасяджэнні Савета экспарцёраў прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення ЗД МЗС Яраслаў Міцкевіч, прадстаўнікі Дзяржстандарту, Міністэрства фінансаў, Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, канцэрнаў «Белнафтахім», «Беллегпрам», іншых зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў нашай краіны.

У рэжыме відэаканферэнцыі быў таксама арганізаваны ўдзел у мерапрыемстве Брэсцкага, Віцебскага, Гомельскага, Гродзенскага і Магілёўскага аблвыканкамаў.