BY
EN RU BY

Створаны Беларуска-ўкраінскі дзелавы савет

27 верасня гэтага года па ініцыятыве Украінскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў падпісана пагадненне аб стварэнні Беларуска-ўкраінскага дзелавога савета.

Падпісантамі дадзенага пагаднення з беларускага боку выступілі: Рэспубліканскі саюз прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, БелГПП, БНПА, БелАПП, адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» і Нацыянальны цэнтр маркетынга і кан'юнктуры цэн Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.