BY
EN RU BY

Спецрэпартаж газеты «Рэспублiка» з рэгістрацыйнаго цэнтра ДзяржСКАК у дзень адкрыцця

3 лютага адбыўся першы працоўны дзень рэгістрацыйнага цэнтра Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Беларусі, дзе кліенты ўпершыню змаглі атрымаць усе віды электроннага подпісу ў «адным акне». У нас у гасцях пабывала спецыяльны карэспандэнт газеты «Рэспублiка» Наталля Тычко.

Журналіст зрабіла рэпартаж аб поўным цыкле працэдуры атрымання ключа адкрытага доступу. У ліку інтэрв'юяваных – кіраўніцтва і спецыялісты Нацыянальнага цэнтра маркетынгу, а таксама першыя кліенты рэгістрацыйнага цэнтра ДзяржСКАК.

Які правільны алгарытм дзеянняў кліента пры наведванні рэгістрацыйнага цэнтра Нацыянальнага цэнтра маркетынгу, як праходзіць атрыманне адразу двух сертыфікатаў – атрыбутнага для ўдзелу ў працэдурах дзяржзакупак і сертыфіката ДзяржСКАК у «адным акне», якую ролю адыгрывае дадзенае новаўвядзенне ў развіцці беспапяровага дакументазвароту ў нашай краіне – пра гэта і многае іншае чытайце на сайце газеты «Рэспублiка», а таксама ў свежым нумары №20 за 4 лютага 2020.