BY
EN RU BY

Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн наведала швейцарская дэлегацыя

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Швейцарыі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і сферы паслуг. Асаблівую цікавасць у прадстаўнікоў швейцарскай кампаніі выклікаў патэнцыял Рэспублікі Беларусь у сферы IT.

Бакі дамовіліся разглядзець магчымасць арганізацыі двухбаковых візітаў дзелавых колаў Беларусі і Швейцарыі, а таксама магчымасць удзелу прадстаўніка Нацыянальнага цэнтра маркетынгу ў якасці спікера на мерапрыемстве «Блакчэйн ў Расіі, Украіне, Беларусі і Малдове: магчымасці для ўзаемаабагачэння са Швейцарыяй» (г. Цюрых, другое паўгоддзе 2018 года), адным з арганізатараў якога выступае QUORUS. Акрамя таго, прадстаўнікі швейцарскай юрыдычнай кампаніі выказалі гатоўнасць аказаць садзейнічанне ў падрыхтоўцы выпуску інфармацыйна-аналітычнага часопіса «Кан'юнктура рынкаў», прысвечанага рынку Швейцарскай Канфедэрацыі.

Да ведама: QUORUS - швейцарска-расійская кансалтынгавая кампанія, заснаваная ў Цюрыху ў 2016 г. i якая мае філіял у Маскве. Узначальвае кампанію д-р П'ер Хельг, былы пасол Швейцарыі ў Расійскай Федэрацыі. Кампанія QOURUS выступае сувязным звяном для трансгранічных праектаў паміж Швейцарыяй / Еўропай і Расіяй / Еўразіяй.