BY
EN RU BY

Галіновая канферэнцыя «Экспарт у ЕС харчовай прадукцыі» пройдзе 10 ліпеня 2018 г. у г. Мінску

Нацыянальны цэнтр маркетынгу правядзе 10 ліпеня 2018 г. аднадзённую галіновую канферэнцыю «Экспарт у ЕС харчовай прадукцыі».

Мэтай правядзення мерапрыемства з'яўляецца выяўленне асноўных праблем, якія тычацца павелічэння экспарту Беларусі ў ЕС харчовай прадукцыі, і вызначэнне шляхоў іх вырашэння.

У ходзе канферэнцыі будуць абмяркоўвацца наступныя тэмы:

- выяўленне асноўных праблем, якія ўзнікаюць пры арганізацыі паставак тавараў у краіны ЕС;

- вызначэнне ролі тарыфных і нетарыфных бар'ераў ЕС у стрымліванні беларускага экспарту;

- выпрацоўка комплексу мер, якія дадуць магчымасць у сярэднетэрміновай перспектыве забяспечыць пастаўку ў ЕС 1/3 тавараў, якія экспартуюцца з Беларусі.

Праграма мерапрыемства прадугледжвае выступленні паслоў Рэспублікі Беларусь у краінах ЕС, прадстаўнікоў галіновых міністэрстваў, арганізацый і канцэрнаў Беларусі, а таксама прадпрыемстваў - вытворцаў харчовай прадукцыі.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 5 ліпеня 2018 г. Кантактная асоба: Мацюлька Кацярына Леанідаўна, тэл. +375 (17) 328 46 25; e-mail: oms@icetrade.by.